У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Баранавічах раздавалі Дэкларацыі
https://spring96.org/be/news/81587
2015
2015-12-11T11:32:09+0300
2015-12-11T11:32:09+0300
2015-12-11T11:46:17+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baranav-razdacha-deklarac-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Такім чынам праваабаронцы і актывісты Баранавічаў нагадалі гараджанам пра правы чалавека і тое, што 10-га снежня была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, 30 артыкулаў якой гарантуюць грамадзянам правы і свабоды.
Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы, удзельнікі акцыі адказвалі на пытанні грамадзян і раздавалі ім Дэкларацыі. У размовах праваабаронцы тлумачылі, што да выканання гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў павінны імкнуцца ўсе дзяржавы.