viasna on patreon

Гродзенскія праваабаронцы адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека

2015 2015-12-11T11:05:53+0300 2015-12-11T11:49:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravaabaroncy-garodni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня – Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Традыцыйна ў гэты дзень гродзенскія праваабаронцы збіраюцца, каб адзначыць гэтае свята. Гэтым годам, зноў жа традыцыйна, акцыя пачалася з распаўсюду Дэкларацыі правоў чалавека.

Таксам, гродзенскія праваабаронцы нагадалі прадстаўнікам палітычных партый і грамадскіх арганізацый пра праблемы смяротнага пакарання, якія вельмі актуальныя і патрабуюць тэрміновага ўмяшання шырокіх колаў грамадства, бо ўлада сама не спяшаецца вырашаць сур’ёзную праблему. Так, зусім нядаўна Гродзенскі суд абвесціў чарговы смяротны прысуд, які аспрэчваецца адвакатам падсуднага ў касацыйным парадку. Праваабаронцы ж імкнуцца прыцягнуць да гэтай праблему ўвагу грамадскасці.

   Па заканчэнні актыўнай часткі мерапрыемства гродзенскія праваабаронцы сабраліся ў памяшканні і прынялі рашэнне накіраваць адкрыты зварот да пракурора вобласці з мэтай спыніць незаконныя дзеянні міліцыі і судовы пераслед грамадска-палітычных актывістаў і журналістаў Гродзеншчыны. Праваабаронцы сістэматызавалі прыклады такога незаконнага ціску і пераследу за апошнія гады, каб паказаць яскравую карціну дыскрымінацыі грамадзян паводле іх поглядаў і перакананняў, прывесці факты парушэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які прызнаны дзяржавай як дзейснае міжнароднае права.

   Праваабаронцы з гродзенскіх філій Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэту і Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” таксама абмеркавалі планы супольнай дзейнасці на бліжэйшы час, якія тычацца абароны правоў чалавека на Гродзеншчыне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства