viasna on patreon

У Азербайджане суд пакінуў журналіста Хадзіджу Ісмаілаву ў зняволенні

2015 2015-11-26T15:20:40+0300 2015-11-26T15:20:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ismailava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Хадзіджа Ісмаілава

Журналіст Хадзіджа Ісмаілава

25 лістапада Бакінскі Апеляцыйны суд падтрымаў рашэнне суда першай інстанцыі і пакінуў журналіста ў зняволенні.

Пра гэта паведамляе Азербайджанская служба "Радыё Свабода", супрацоўніцай якога з'яўляецца Хадзіджа Ісмаілава.

Працэс праходзіў пад старшынствам суддзі Ільгара Мургузава.

Хадзіджа Ісмаілава была прызнаная вінаватай па артыкулах 179.3.2 (прысваенне або растрата ў буйным памеры), 192.2.2 (незаконнае прадпрымальніцтва), 213.1 (ухіленне ад выплаты падаткаў) і 308.2 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), і асуджаная да 7,5 гадоў зняволення.

У бягучай апеляцыйнай скарзе бок абароны прасіў закрыць крымінальную справу і адпусціць журналіста на волю.

Хадзіджа Ісмаілава адхіляе ўсе абвінавачванні і заяўляе, што яе арышт звязаны з яе журналісцкай дзейнасцю.

Міжнародная арганізацыя Amnesty İnternational прызнала Хадзіджу Ісмаілаву вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства