viasna on patreon

Еўрасаюз асуджае новы смяротны прысуд у Беларусі

2015 2015-11-24T12:34:05+0300 2015-11-24T13:28:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Знешнепалітычная служба ЕС апублікавала заяву па смяротным пакаранні ў Беларусі, у якой выказала занепакоенасць з нагоды вынясенне чарговага смяротнага прысуда ў Беларусі і нагадала ўладам аб бесчалавечнасці гэтай меры пакарання.

“20 лістапада Гродзенскі абласны суд Рэспублікі Беларусь вынес смяротны прысуд Івану Куляшу. Еўрапейскі саюз спадзяецца, што права сп. Куляша на абскарджанне прысуда будзе цалкам гарантаванае.

Сп. Кулеш быў асуджаны за сур’ёзныя злачынствы, і мы выказваем нашыя глыбокія спачуванні сям’і і сябрам ахвяры гэтых злачынстваў. Тым не менш, Еўрапейскі саюз выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках, паколькі яно не можа быць апраўдана ні пры якіх абставінах. Смяротнае пакаранне з’яўляецца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое не дзейнічае ў якасці стрымліваючага фактару і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.

Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая да гэтага часу ўжывае смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены”, - паведамляецца ў заяве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства