viasna on patreon

Сёння стартаваў новы відэапартал пра "агентаў правоў чалавека"

2015 2015-11-19T12:21:41+0300 2015-11-19T15:59:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лістапада пачаў працу дакументальны відэапартал «Праваабаронцы» (hragents.org) - спроба растлумачыць, чаму трэба адстойваць правы іншых людзей, як працуюць праваабарончыя арганізацыі, каго і ад чаго абараняюць.

Як паведамляюць стваральнікі, ідэя відэапраекта аб паўсядзённай працы праваабаронцаў паўстала ў 2012 годзе, калі ў СМІ пачалі актыўна абмяркоўваць, «чый заказ выконваюць» грамадскія арганізацыі. Закон аб «Замежных агентах» у Расійскай Федэрацыі яшчэ не быў прыняты, але ўжо быў анансаваны.

"Падчас здымак мы стараліся не ўдзельнічаць у падзеях, а заставацца вонкавымі назіральнікамі. Вынік гэтых назіранняў - кароткія відэасюжэты, па некалькі эпізодаў з жыцця праваабарончых НКА. Пры мантажы мы стараліся выключыць аўтарскую ацэнку, інтанацыю. Не станавіцца пасярэднікам паміж нашымі героямі і гледачамі. На сайце «Праваабаронцы» вы глядзіце хроніку, галоўная тэма якой - намаганні звычайных людзей для паляпшэння грамадства", - распавядаюць аўтары.

Першыя арганізацыі-ўдзельнікі праекта: Камітэт ГРАМАДЗЯНСКАЯ САДЗЕЙНІЧАННЕ (Масква) і Комі праваабарончая камісія "Мемарыял" (Сыктывкар).

Дакументальнае відэа пра будні «агентаў правоў чалавека» можна глядзець на сайце hragents.org і ў сацыяльных сетках праекта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства