viasna on patreon

“Незалежнае таварыста прававых дасьледваньняў” абскарджвае два пісьмовыя папярэджаньні, вынесеныя Упраўленьнем юстыцыі Мінгарвыканкаму. 5 лістапада будзе вядомае рашэньне суда па гэтай справе.

2003 2003-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада у Менскім гарадзкім судзе разглядаліся скаргі Незалежнага таварыства прававывх дасьледваньняў да Ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму за вынясеньне таварыству двух пісьмовых папярэджаньняў. На думку прадстаўнікоў НТПД, абодва гэтыя папярэджаньні вынесеныя з істотнымі парушэньнямі дзейнага заканадаўства з надуманых прычынаў. Калі на наступным паседжанні Менскі гарадзкі суд адхіліць скаргі таварыства, гэта амаль на 100 адсоткаў будзе гарантаваць закрыцьцё яшчэ адной няўрадавай арганізацыі ў нашай краіне.
У гэты дзень, як паведамляе карэспандэнт Радыё Рацыя Генадзь Кесьнер, Менскі гарадзкі суд слухаў довады на абарону Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў. Гэтая арганізацыя атрымала ад Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму два пісьмовыя папярэджаньні, што пагражае Таварыству зьліквідаваньнем, як гэта мела месца адносна многіх арганізацыяў “трэцяга” сэктару. Першае папярэджаньне было вынесенае за тое, што быццам бы сябры Ўправы Таварыства Танкачова й Смалянка перашкаджалі дзейнасьці дзяржаўных службоўцаў Харытона і Бондар у правядзеньні праверкі дзейнасьці грамадзкай арганізацыі “Нэкст стоп нью лайв”. Перашкодаю яны называюць факт тэлефоннае размовы, якая адбылася паміж дзяржслужбоўцам Харытонам і грамадзянскай Танкачовай у той час, калі Харытон незаконна, як мяркуе Алена Танкачова, спрабаваў дабіцца ад некампэтэнтнага на прадастаўленьне дакумэнтаў сябра арганізацыі Елістратавай усяго комплексу дакумэнтаў для праверкі. Адбывалася гэта а 17-й гадзіне ў пятніцу. Тое, што Алена Танкачова выказала ўсю бязглузьдзіцу падобных дзеяньняў у тэлефоннай размове з Харытонам, і стала падставаю першага пісьмовага папярэджаньня.
Другое папярэджаньне вынесьлі Таварыству за тое, што ў бюлетэні Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў быў зьмешчаны матэр’ял, падрыхтаваны сябрам Управы Таварыства Смалянкай пад назовам “Парадак правядзеньня праверак рэгіструючымі органамі”. У матэр’яле быў аналіз таго, якім чынам у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам мусяць дзейнічаць прадстаўнікі дзяржаўных органаў пры правядзеньні праверак грамадзкіх арганізацыяў. Чамусьці ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму палічыла, што гэтай публікацыяй Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў парушыла норму Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях. Хаця, згодна дзейнага заканадаўства, да адміністратыўнай адказнасьці ў нашай краіне можна прыцягнуць толькі фізычных асоб. Паводле словаў Алены Танкачовай, усё гэта сябры Таварыства давялі да ведама суду.
А. Т.: - Мы прасілі сёньня суд адмяніць пісьмовыя папярэджаньні, аплату дзяржаўнае пошліны ўскласьці на Ўпраўленьне юстыцыі. Таксама мы прасілі суд вынесьці прыватнае вызначэньне дзяржаўным службоўцам Харытону й Шчарбовіч за вольнае й пашыранае тлумачэньне заканадаўства. Гэтым самым яны парушылі прынцыпы дзяржаўнае службы, парушылі артыкул 7 Канстытуцыі, дзе сказана, што дзяржаўныя службоўцы абавязаныя дзейнічаць выключна ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і прынятымі на яе падставе законамі. Калі дзяржаўныя службоўцы Мінюсту дазваляюць сабе вольна тлумачыць заканадаўства, то якое яны маюць права, прафэсійнае й маральнае, патрабаваць выкананьня кожнага пункціку ў заканадаўстве ад грамадзкіх арганізацыяў?
Ці прыслухаецца суд да довадаў кіраўнікоў Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў, стане вядома ў Менскім гарадзкім судзе 5 лістапада а 14.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства