viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-11-10T12:18:57+0300 2017-10-25T15:25:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Група з 7 пенсіянераў была затрыманая раніцай у дзень інагурацыі прэзідэнта на мінскім чыгуначным вакзале; Берасцейскі актывіст Андрэй Кавальчук абскарджвае незаконнае затрыманне і збіццё; У Гродне абвінавачанне запатрабавала смяротнага прысуду для Івана Куляша; Маці былога палітычнага зняволенага Эдуарда Лобава паведаміла, што, магчыма, на яго пачалі новую крымінальную справу.

“Каментар Эксперта”: Лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык 3 лістапада абскардзіў у Мінскім гарадскім судзе пастанову суда Цэнтральнага раёна, згодна якой палітык быў аштрафаваны на 60 базавых велічынь. Падставай для ўзбуджэння адміністратыўнай справы з’явіўся ўдзел В. Сіўчыка ў акцыях 23 верасня і 4 кастрычніка. Заяўнік распавёў, што не задаволены рашэннем суда

"Асоба": Намеснік Кіраўніка Прааабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Беларусь з 1997 года ўпершыню прадставіць у Камітэт ААН па правах чалавека справаздачу аб выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў. У пералік пытанняў, падрыхтаваных для краіны Камітэтам, увайшлі і тыя, што былі рэкамендаваныя беларускімі праваабаронцамі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі Xavier Rudd.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства