viasna on patreon

Праваабаронцы FIDH заклікалі прэзідэнта Францыі змагацца за вызваленне Лэйлы Юнус

2015 2015-11-07T22:02:00+0300 2015-11-08T16:05:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh-holland-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Узнагароджанне прадстаўнікоў FIDH у Елісейскім палацы

Узнагароджанне прадстаўнікоў FIDH у Елісейскім палацы

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд уручыў тры ордэны Ганаровага легіёна тром прэзідэнтам FIDH - Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека: двум ганаровым - Мішэлю Блюму (Францыя), Сідзікі Каба (Сенегал) і цяперашняму - Карыму Лахіджы (Іран). Аланд падкрэсліў, што такім чынам "аддае належнае ўсім мужным праваабаронцам, якія змагаюцца за правы чалавека часам цаной сваёй свабоды ці нават жыцця".

Урачыстая цырымонія праходзіла 6 лістапада ў Елісейскім палацы ў Парыжы.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, якога суправаджала Міністр юстыцыі Францыі, адзначыў, што FIDH ужо шмат дзесяцігоддзяў з'яўляецца ключавым партнёрам усіх краін, якія імкнуцца да дэмакратыі, партнёрам "вельмі крытычным, а адпаведна, вартым даверу, партнёрам, бязлітасным у крытыцы сваіх адрасатаў, і асабліва Францыі", і нагадаў пра цярністыя біяграфіі ўсіх трох прэзідэнтаў, кожны з якіх па-свойму многае аддаў у барацьбе за свабоду і правы чалавека.

«У прысутнасці ўсіх тых, хто сабраўся, прэзідэнт Аланд зачытаў няпоўны, але сімвалічны спіс зняволеных праваабаронцаў, за вызваленне якіх змагаецца Федэрацыя, і адзначыў, што ўзнагароджваючы Федэрацыю, ён аддае належнае ўсім мужным праваабаронцам, якія змагаюцца за правы чалавека часам цаной сваёй свабоды ці нават жыцця, і абавязваецца дапамагаць гэтай барацьбе па меры сваіх сілаў», - адзначыла Саша Кулаева, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH.

Праваабаронцы FIDH перадалі Франсуа Аланду футболку з выявай сваёй калегі Лэйлы Юнус, якая таксама з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна і ў цяперашні момант утрымліваецца ў зняволенні ў Азербаджане, як і яе муж Арыф, і заклікалі прэзідэнта актыўна змагацца за яе вызваленне.

Адзначым, што гэта не першы жэст з боку Францыі ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў FIDH. У 2012 годзе прэзідэнт Аланд узвёў ў ранг кавалера ордэна Ганаровага легіёна тагачаснага прэзідэнта Федэрацыі Суэр Белхасен, прысвяціўшы ўзнагароду усім актывістам FIDH, асабліва якія знаходзіліся ў зняволенні, сярод іх назваўшы віцэ -прэзідэнта арганізацыі, беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства