viasna on patreon

Старшыня райсавету Светлагорска -- актывісту: «Хто ты такі?»

2015 2015-11-06T14:24:26+0300 2015-11-06T14:24:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynouniky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада грамадскі актывіст Ігар Песікаў са Светлагорску спрабаваў трапіць на прыём да старшыні раённага Савету дэпутатаў Сяргея Гарбачова, але ў пэўны час, адведзены для асабістага прыёму грамадзян (у першую сераду месяца, з 8.00 да 14.00) «народнага абранніка» не было на месцы. Больш таго – калі ён з'явіўся на працоўным месцы, і грамадскі актывіст запатрабаваў кнігу скаргаў, то старшыня райсавету адмовіў яму ў гэтым, дадаў, што не абавязаны гэта рабіць, яшчэ і запытаўся: «Хто ты такі?». «Я – грамадзянін Беларусі і выбаршчык», - адказаў Ігар Песікаў.

Дзеянні «народнага абранніка» абурылі актывіста, і ён звярнуўся ў пракуратуру, бо ўгледзеў тут парушэнне заканадаўства. Кнігу скаргаў і прапаноў павінны выдаваць па патрабаванні грамадзян.

Дарэчы, на асабістым прыёме Ігар Песікаў хацеў старшыні райсавету паставіць пытанні, якія хвалююць яго як выбаршчыка і на якія павінны рэагаваць «народныя абраннікі». Напрыклад, дэпутаты ў Светлагорску праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян у нязручны для выбаршчыкаў час – з 8.00 да 14.00. Большасць людзей у гэты час працуе, і не здолее трапіць на такі прыём да дэпутата – свайго прадстаўніка. Ігар Песікаў хацеў прапанаваць арганізаваць прыёмы грамадзян з 17.00 да 19.00 – каб жадаючыя мелі б магчымасць сустрэцца з дэпутатам.

Таксама актывіст меў прапанову для старшыні райсавету разгледзець магчымасць апублікавання на афіцыйным вэб-сайце Светлагорскага райвыканкама ў раздзеле «Светлагорскі раённы Савет дэпутатаў»- «дэпутаты райсавета» - кантактны электронны адрас дэпутата, таму што па заканадаўству «дэпутат абавязаны мець асабісты адрас электроннай пошты і разглядаць электронныя звароты гэтак жа, як вусныя і пісьмовыя звароты».

Ігар Песікаў цікавіўся як выбаршчык – калі і дзе ён можа азнаёміцца са справаздачай аб дзейнасці дэпутата Светлагорскага райсавета па Кіраўскай выбарчай акрузе N 9 Алега Астроўскага.

Калі гэтыя пытанні нельга было высветліць на прыёме ў старшыні раённага Савета дэпутатаў, то можа, пракуратура зверне ўвагу на парушэнне заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства