viasna on patreon

У Брэсце падтрымалі штогадовую кампанію “Станем за журналістыку!”

2015 2015-11-05T22:23:27+0300 2015-11-05T22:23:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-akcija-zurnalistyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёлета яна прысвечана ўзмацненню кантролю над Інтэрнэтам у Беларусі і, у прыватнасці, праблеме, якая звязана з блакаваннем незалежных беларускіх сайтаў.

Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай філіі Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Алега Супрунюка, акцыя салідарнасці павінна была прадэманстраваць надзвычай важную ролю Інтэрнэта ў сучасным жыцці. “Журналістам для выканання сваіх прафесійныях абавязкаў патрэбна не толькі мець магчымасць выконваць сваю працу без перашкодаў у віртуальнай прасторы, але і быць упэўненымі, што незалежныя Інтэрнэт-рэсурсы ў Беларусі заўсёды даступныя для людзей”, - каментуе Алег Супрунюк.

Сябры адной з найбуйнейшых рэгіянальных філій ГА “БАЖ” сёлета вырашылі не ладзіць агульнае мерапрыемства з нагоды кампаніі “Станем за журналістыку!”, а прапанавалі далучыцца да яе кожнаму асобна з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі, мабільных прыладаў і пры актыўным выкарыстанні сацыяльных сетак. Акрамя брэсцкіх сябраў БАЖ у акцыі бралі ўдзел і тыя з іх, хто жыве ў Бярозе і Івацэвічах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства