viasna on patreon

Лябедзьку чакае чарговы суд

2015 2015-11-05T15:38:57+0300 2015-11-05T15:38:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-liabedzka-mensk-4.jpg
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў  Менску 4 жніўня 2015 года

Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Менску 4 жніўня 2015 года

На 12 лістапада прызначаны новы судовы працэс па падзеях, якія адбываліся каля будынка КДБ 29 кастрычніка. Пра гэта сайту ucpb.org паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

«Сёння раніцай наведаў суд Цэнтральнага раёна Менску для таго, каб узяць копію пастановы «палітычнага кілера», так званай суддзі Шабуні. І там мяне ашаламілі навіной, што ўжо на наступны тыдзень на 12 лістапада прызначана дата чарговага судовага працэсу па падзеях, якія адбываліся каля будынку КДБ 29 кастрычніка, – распавядае Анатоль Лябедзька. – Пры гэтым ніякай позвы ў міліцыяю я не атрымоўваў, ніякі пратакол мне ніхто не прапаноўваў падпісаць і ніякіх дзеянняў з боку супрацоўнікаў міліцыі за гэты час не адбывалася. А дата суда ўжо ёсць.

Канвеер працуе, і мы бачым, што ўлада сфакусіравалася на некалькіх прадстаўніках палітычнай апазіцыі і прэсуе іх вялікімі штрафамі.

Ці паўплывае гэта нейкім чынам на тое, што я раблю? Канешне ж, не. Пайду зноў у суд, зноў буду гаварыць жорсткія непрыемныя рэчы для суддзяў і тых, хто акрэдытоўвае працэс з такой палітычнай падаплёкай. Буду запрашаць прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, каб яны на свае вочы бачылі, як адбываецца лібералізацыя пасля таго, як кропкавыя абмежаванні былі замарожаныя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства