viasna on patreon

Брэст: затрыманыя напярэдадні шэсця нацыянальнага сцягу намераны абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі

2015 2015-11-02T15:47:52+0300 2015-11-02T15:47:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтамабіль, на якім чатыры жыхары Брэста 10 кастрычніка ехалі ў Мінск на апазіцыйную акцыю (“шэсце нацыянальнага сцяга”), быў спынены супраўнікамі ДАІ на выездзе з горада.

Спачатку прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі зладзілі дагляд транспартнага сродка, а пасля затрымалі і адвезлі ўсіх асоб, што знаходзіліся ў аўтамабілі, у Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі адміністрацыйныя пратаколы нібыта за нецэнзурную лаянку. У выніку маладыя людзі (Андэрй Кавальчук, Мікалай Хатынюк, Глеб Грынберг, Дзмітрый Абрамук) у чаканні суда амаль двое сутак знахозіліся ў ізалятары часовага ўтрымання. Аднак 12 кастрычніка падчас суда толькі адзін з затрыманых падцвердзіў, што лаяўся на супрацоўнікаў ДАІ. Астатнія сваёй віны не прызналі, і судовае пасяджэнне было перанесена, каб выклікаць сведкаў з боку міліцыі. Але 21 кастрычніка гэтыя сведкі ў суд зноў не з’явіліся, і разгляд справы зноў адкладзены.

На трэцяе судовае паседжанне супрацоўнікі ДАІ прыйшлі і падцвердзілі свае словы ў пратаколе аб тым, што маладыя людзі лаяліся на іх матам падчас затрымання. Ніякіх доказаў гэтаму факту не было, але суддзя Раман Карабан, пагадзіўшыся з міліцыянтамі, вырашыў прыпыніць справу “з-за малазначнасці правапарушэння”.

Адзін з затрыманых Андрэй Кавальчук заявіў пасля суда, што мае намер абскардзіць гэтае рашэнне. “Нас не апраўдалі, а толькі зрабілі выснову, што мы не нанеслі шкоды, - кажа Кавальчук. - Аднак за што мы тады сядзелі ў ізалятары? Таму я асабіста буду дамагацца свайго апраўдання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства