viasna on patreon

Салігорск: “Конкурс вясёлых і знаходлівых” -- па разнарадцы ідэолагаў райвыканкаму

2015 2015-11-02T15:17:43+0300 2015-11-02T15:17:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kvz-kvn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам давёў прадпрыемствам гораду разнарадку па стварэнні моладзевых камандаў для ўдзелу ў “Конкурсе вясёлых і знаходлівых”.

Паводле распараджэння старшыні райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага, кіраўнікоў пералічаных у ім салігорскіх прадпрыемстваў абавязваюць арганізацаваць падрыхтоўку і ўдзел камандаў у конкурсе, а таксама накіраваць “групы падтрымкі з плакатамі”.

Акрамя распараджэння па стварэнні камандаў кіраўнікам прадпрыемстваў Салігорскага раёну даводзіцца разнарадка па колькасці работнікаў, якіх неабходна накіраваць на конкурс у якасці гледачоў, пералічыўшы за кожнага гарадскому Палацу культуры па 50 тысяч рублёў.

Кантроль за жартаўнікамі і іх жартамі ўскладаецца на намесніка старшыні па ідэалагічнай працы Мікалая Маскевіча і кіраўніцу аддзела па ідэалагічнай працы Ларысу Жукаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства