“Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ
Дзень 29 кастрычнiка называюць чорнаю датай беларускай культуры. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКУС у Менску былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры і прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі. Сярод расстраляных былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты. Месцы іх пахаванняў да гэтага часу не вядомыя.
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч плануе ў Дзень Памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій правесці акцыю памяці каля будынкаў КДБ і МУС на праспекце Незалежнасці ў памяць пра дзеячаў культуры, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе. Палітык прапануе ўвечары «са свечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы». Акцыю ў сваім фэйсбуку анансаваў таксама пісьменнік Уладзімір Някляеў. Пачатак у 18.30.
***
Да будынка КДБ на “Ланцуг памяці” прыйшло па розных падліках ад 100 да 150 чалавек. Яны запалілі свечы і расцягнуліся ў доўгі ланцуг ўздоўж праспекта.
Супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, аднак на арганізатараў – Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Анатоля Лябедзьку і Максіма Вінярскага склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. склалі пратаколы.