viasna on patreon

Старшыня Магілёўскай абласной камісіі: “Агітацыйная кампанія ідзе без напружанасці і канкурэнцыі”

2015 2015-10-01T13:17:06+0300 2015-10-01T13:17:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/glusk-stend-agit-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так ахарактэрызаваў этап агітацыі Валеры Берастаў газеце “Магілёўскія ведамасці”. Са слоў старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, нараканняў на працу выбарчых камісій з боку грамадзян, назіральнікаў і давераных асоб кандыдатаў у прэзідэнты не паступала.

У гэтым жа нумары газеты ад 25 верасня прыводзяцца сацыялагічныя звесткі, паводле якіх на выбары збіраецца пайсці 86,2% выбаршчыкаў, а 96,7% грамадзян ведаюць пра маючыя адбыцца 11 кастрычніка выбары прэзідэнта.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што сапраўды паміж камандамі кандыдаў у прэзідэнты ў Магілёве няма ніякай канкурэнцыі, нібы няма і саміх выбараў.

-          У Магілёве актыўнасць каманд кандыдатаў у прэзідэнты зусім незаўважная. Я бачыў толькі кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, якая ладзіла сваю сустрэчу ў адной з сярэдніх школ, на якую прышло каля 40 чалавек. Няма агітацыйнай працы канкуруючых каманд, таму, адпаведна, і няма ніякіх скаргаў у камісіі, - гаворыць Барыс Бухель.

Датычна вынікаў сацыялагічнага даследвання Барыс Бухель пракаментаваў:

-          Агучваючы лічбу ў 86,2% грамадзян, якія нібы прыйдуць на галасаванне, улада спрабуе паказаць, што ёсць інтарэс да выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства