Салігорскіх школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ
Рэгіянальныя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту атрымліваюць інфармацыю аб кампаніі па далучэнні салігорскіх школьнікаў да праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Гэты працэс суправаджаецца прымусам і пагрозамі да навучэнцаў з боку адміністрацыі навучальных установаў.
Па атрыманай праваабаронцамі інфармацыі, школьнікаў найперш запалохваюць немагчымасцю паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іх далучэння да БРСМ. Апошняе такое паведамленне да прадстаўнікоў БХК патрапіла з салігорскай гімназіі №3, дзе педагог-арганізатар праводзіла з навучэнцамі адпаведныя прафілактычныя гутаркі з выкарыстаннем псіхалагічнага ціску і пагрозаў. Найбольш упартыя вучні “заахвочваюцца” дя сяброўства ў БРСМ праз пагрозы іх актыўнага прыцягнення да пазакласнай працы ў школе.