viasna on patreon

Мікашэвічы: пікет забаранілі, школу зачынілі

2015 2015-09-22T16:36:10+0300 2015-09-22T16:36:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikashevichy-shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікашэвіцкі гарвыканкам забараніў бацькам мясцовай школы №3 правядзенне пікету супраць закрыцця школы. Тым часам улады школу ліквідавалі, а вучняў і настаўнікаў размеркавалі па іншых установах.

Забарону масавага мерапрыемства ўлады абгрунтавалі адсутнасцю ў арганізатараў дамовы з праваахоўнымі органамі. Таксама чыноўнікі спаслаліся на парушэнне тэрмінаў падачы заявы на правядзенне пікетавання, хаця абраная дата акурат упісвалася ў прадугледжаны заканадаўствам пятнаццацідзённы тэрмін.

Цяпер у памяшканнях закрытай школы арганізаваны цэнтральны Дом дзіцячай творчасці. Варта адзначыць, што адной з галоўных прычын закрыцця мікашэвіцкай школы №3 чыноўнікамі называўся аварыйны стан будынка, пабудаванага яшчэ ў 1904 годзе. Гэта аднак не першкодзіла адкрыць тут іншую дзіцячую ўстанову наперакор патрабаванням бацькоў, вучняў і настаўнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства