viasna on patreon

Баранавічы: пададзена заяўка на пікет да Сусветнага дня дзеянняў за годную працу

2015 2015-09-22T10:10:55+0300 2015-09-23T09:57:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-gryk-rygor-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 21 верасня падаў у Баранавіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета да Сусветнага дня дзеянняў за годную працу. У заяве адзначаецца, што па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы ўжо некалькі гадоў запар 7 кастрычніка адзначаецца як Сусветны дзень дзеянняў за годную працу і адпаведны заробак. Заяўнік падкрэсліў, што паколькі ў нашай дзяржаве цяпер пагаршаецца не толькі матэрыяльнае становішча працоўных і пенсіянераў, але і парушаюцца правы працоўных, то гэтым пікетам прафсаюзныя актывісты найперш хочуць выказаць пратэст супраць росту коштаў на тавары, шматлікія паслугі і збяднення людзей, і, безумоўна, супраць кантрактнай сістэмы найма для працоўных.

– Мы хочам, каб рабочыя і служачыя ведалі і адстойвалі свае правы, таму да пікета мы падрыхтуем шмат друкаванай інфармацыі, і любы жадаючы зможа атрымаць у нас першасную прававую дапамогу, – адзначыў Рыгор Грык.

Прафсаюзны актывіст дадаў, што ўдзельнікі пікета хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымых злоўжыванняў з боку наймальніка, таму сваю ініцыятыву яны плануюць назваць “Знай і адстойвай свае працоўныя правы”.

Плануецца, што ў пікеце прыме ўдзел каля 5 чалавек.

Дарэчы, усе папярэднія заявы грамадскіх актывістаў на пікеты ў 2012-2015 гг. Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства