viasna on patreon

Дэпартамент аховы Ленінскага РАУС Магілёва не пазначыў, якім законам забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі

2015 2015-09-21T15:52:37+0300 2015-09-21T15:52:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

21 жніўня Алесь Буракоў наведваў адміністрацыю Ленінскага раёну Магілёва , каб зарэгістраваць свае немаўля. Падчас візіту ён сфатаграфаваў інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прэзідэнцкія выбары. Пасля гэтага выйшла супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС Ілона Міхайлава і пачала патрабаваць, каб ён выдаліў здымкі, бо на іх, нібыта, ёсць фасад адміністратыўнага будынку. Пры гэтым успамятаць нарматыўныя акты, па якіх журналіст павінен гэта зрабіць, яна не здолела, саслаўшыся толькі на ўнутраную інструкцыю.

З гэтай нагоды Буракоў пакінуў скаргу у кнізе скарг Адміністрацыі Ленінскага раёну, якую пазней перадалі ў Дэпартамент аховы Ленінскага РАУС  Адказ прыйшоў за подпісам старшыні адзелу аховы Несцярэнкі. У ім супрацоўнік унутраных спраў паведаміў, што дзеянні Ілоны Міхайлавай поўнасцю адпавядаюць інструкцыям. Таксама, немагчыма пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю аб тым, ці фатаграфаваў Алесь Буракоў фасад будынку –  фота ўжо выдалены.

Несцярэнка асобна падкрэсліў тое, што падчас канфлікту Буракоў, калі ў яго запыталі дакументы, паказаў толькі пашпарт. Маўляў, калі б ён прадэманстраваў яшчэ і свае журналісцкае пасведчанне, праблемаў са здымкамі б не было.

Фрылансер такім адказам застаўся незадаволеным:

- Нават у гэтым адказе няма ніякай спасылкі на закон, у якім забаранялася б фатаграфаваць будынкі адміністрацыйных устаноў. Мне толькі патлумачылі, што Міхайлава ўсё рабіла правільна, а чаму правільна – пытанне так і засталося.

Далей абскарджваць гэты адказ Алесь Буракоў не плануе, бо не бачыць сэнсу. 

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства