Падведзеныя вынікі страйку прадпрымальнікаў Беларусі: 31 ліпеня ў краіне спынілі працу болей за 150 000 прыватных бізнэсоўцаў.
Болей за 150 000 чалавек прынялі ўдзел у агульнанацыянальным страйку індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся 31 ліпеня. Гэтыя дадзеныя паведамляе прэсавая служба Беларускага прафсаюза прадпрымальнікаў. Асаблівай актыўнасццю вылучаліся прадпрымальнікі Менска і Гародні. Масавы ўдзел у акцыі прынялі прадпрымальнікі Магілеву, Вітэбску, Гомеля, Брэсту, Баранавічаў, Бабруйску, Оршы, Ваўкавыску і іншых гарадоў. Толькі ў сталіцы не працавалі 25 аб’ектаў гандлю з агульнай колькасццю супрацоўнікаў каля 80 тысяч чалавек. Акцыя пратэсту адметная тым, што да ёй далучыліся ўладальнікі і супрацоўнікі кіёскаў і прыватных крамаў, дробныя гандляры і арандатары месцаў у буйных гандлёвых цэнтрах.
У Менску таксама не працаваў буйны гандлёвы цэнтр “Паркінг” (больш за 1000 супрацоўнікаў). Зусім нядаўна, 29 ліпеня, супрацоўнікі “Паркінгу” праводзілі ўласны пікет з патрабаваннямі абароны правоў прадпрымальнікаў. Ягоны арганізатар Леанід Малахаў быў арыштаваны і зараз знаходзіцца за кратамі.
Патрабаванні ўдзельнікаў агульнанацыянальнага страйку прыватных прадпрымальнмкаў: спыніць пераслед прафсаюзных актывісаў, зменшыць падатковы прэс, спынірць свавольства чыноўнікаў, паставіць усе гандлёвыя крапкі (прыватныя і дзяржаўныя) ў роўныя ўмовы.