viasna on patreon

Брэст: прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” заклікаць жыхароў горада галасаваць супраць усіх

2015 2015-09-13T00:50:26+0300 2015-09-13T00:50:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што кандыдат ад “Справядлівага свету” не стаў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, а іншыя прэтэндэнты не выклікаюць даверу.

Паводле Людмілы Дзенісенкі, прапанова галасаваць супраць усіх кандыдатаў будзе агучана цягам агітацыйнай кампаніі на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Разам з тым, брэсцкія актывісты партыі “Справядлівы свет” не плануюць ладзіць акцыі пратэсту і заклікаць да байкоту гэтых выбараў, як робяць прадстаўнікі іншых апазіцыйных сіл.

У цяперашні перыяд выбарчай кампаніі Брэсцкая гарадская арганізацыя партыі “Справядлівы свет” мае намер працаваць над павялічэннем сваіх шэрагаў з прыцягненнем валанцёраў, а таксама рыхтаваць назіральнікаў, якія будуць задзейнічаны падчас галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства