viasna on patreon

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

2015 2015-09-10T10:15:31+0300 2015-09-10T10:15:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-meh-sud-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне суда Кобрынскага раёна, які ў снежні 2014 года пакараў Алеся Меха штрафам у 1 500 000 за ўскладанне кветак да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы падчас ушанавання памяці герояў-каліноўцаў. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда РБ Руслан Аніскевіч ў сваім рашэнні па справе Алеся Меха прыйшоў да высновы, што падстаў для адмены рашэння суда Кобрынскага раёна няма.

З такім рашэннем суда актывіст катэгарычна не згодны і, прайшоўшы ўсе нацыянальныя судовыя інстанцыі, намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, каб адстояць сваё права на мірныя сходы і выказванне меркванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства