Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставілі свае справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ; БАЖ падрыхтавала маніторынг “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”; Улады працягваюць аказваць ціск на Леаніда Судаленка; 7 верасня распачаўся візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
“Па-за межамі”: Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да 7,5 гадоў турэмнага зняволення Хадзіджу Ісмаілаву - вядомую журналістку, якая спецыялізуецца на расследаваннях, былую супрацоўніцу азербайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода. Калегі журналісткі і актывісты лічаць гэты прысуд палітычна матываваным, а кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць рабіць захады па вызваленні спадарыні Хадзіжы Ісмаілавай.
Госць рубрыкі “Асоба”: былы палітвязень Мікалай Дзядок, які зведаў шматлікія катаванні і ўціскі падчас знаходжання за кратамі. Ён неаднаразова змяшчаўся ў ШІЗА і ПКТ па надуманых прычынах, пры гэтым спрабаваў адстойваць свае правы і ў месцах пазбаўлення волі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Сергій Жадан та Собаки в космосі