viasna on patreon

У Брэсцкай вобласці прызананы несапраўднымі ўсе подпісы за вылучэнне Віктара Цярэшчанкі

2015 2015-09-06T07:09:55+0300 2015-09-06T07:09:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая абласная выбарчая камісія была апошняй у Беларусі, якая падсумавала вынікі этапу збору подпісаў у падтрымку асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты на сёлетніх выбарах.

На пасяджэнні разглядалася пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапаноў аб вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.
Як адзначыў старшыня камісіі Аляксандр Каляда, у рэгіёне працавалі пяць ініцыятыўных груп. Найбольш актыўна паводзілі сябе прадстаўнікі ініцыятыўных груп дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч, якія займаліся зборам подпісаў практычна ва ўсіх раёнах вобласці. За іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта подпісы збіраліся ў асноўным у Брэсце.

Паводле афіцыйных дадзеных, з 258 819 подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі сапраўднымі прызнаны 257 141. За Таццяну Караткевіч у Брэсцкай вобласці было здадзена 16 268 подпісаў (прызнаны сапраўднымі 15 893), за Сяргея Гайдукевіча – 5 053 (сапраўдныя 5 018), за Мікалая Улаховіча – 1 709 (сапраўдныя 1 570). Што тычыцца Віктара Цярэшчанкі, за яго вылучэнне ў Брэсцкім рэгіёне было здадзена 6 038 подпісаў, аднак падчас праверкі іх дакладнасці было выяўлена шмат несапраўдных подпісаў. У выніку абласная камісія не прызнала сапраўдным ніводны подпіс на карысць вылучэння гэтага прэтэндэнта ў прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодня выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства