viasna on patreon

Леанід Судаленка: Не там шукаюць! Хай бы пашукалі ў тых, хто катэджы прадае па 1,5 млн. даляраў

2015 2015-09-04T12:29:48+0300 2015-09-04T12:29:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Улады працягваюць аказваць ціск на Леаніда Судаленка. Падаткавікі запыталі ў прафсаюза РЭП даведку аб даходах юрыста за апошнія 7 гадоў, нягледзячы на ​​тое, што Леанід Судаленка ўжо даў справаздачу за перыяд да 2012 года ўключна. Інспекцыя міністэрства па падатках і зборах РБ па Гомельскім раёне звярнулася ў прафсаюз РЭП з просьбай прадаставіць даведку аб даходах Леаніда Судаленка за 2007-2014 гады (заработная плата, матэрыяльная дапамога і іншыя выплаты). Пра гэта паведамляе сайт praca-by.info.

Раней падаткавікі запатрабавалі ў самога юрыста паўторна даць справаздачу аб даходах, але прычыну свайго рашэння растлумачыць адмовіліся.
Леанід Судаленка праз суд дамагаўся ад падатковых органаў тлумачэння, у сувязі з чым спатрэбілася паўторна правяраць яго даходы. Аднак суд адмовіў прафсаюзнаму юрысту у задавальненні іскавых патрабаванняў.
- Я па патрабаванні інспекцыі МПЗ рэгулярна, пачынаючы з 2002 года, падаваў дэкларацыі аб маёмасці і прыбытках. У 2012 годзе я падаў дэкларацыю за 5 гадоў. Тады ж падатковая запатрабавала дэкларацыю ў маёй цешчы, сына, які служыў на той момант у арміі, не кажучы ўжо пра жонку. У іх ёсць уся гэтая інфармацыя. Менавіта таму паступаючыя патрабаванні мне не зразумелыя, і я звярнуўся па тлумачэнні. Але атрымаў адмову, якую лічу незаконнай, паколькі яна парушае Канстытуцыю, ўшчамляе маё права на атрыманне інфармацыі, наўпрост закранае мае правы і законныя інтарэсы, - пракаментаваў Леанід Судаленка.

- Гэта паўторная праверка, да 2012 года я ўжо даваў справаздачу, і да мяне не было пытанняў. Лічу, што такім чынам аказваецца ціск на мяне і маю сям'ю за маю дзейнасць па абароне правоў грамадзян. Яны маглі ж за два гады папрасіць, за 2013-2014, тады ў мяне б пытанняў не было, - дадаў прафсаюзны юрыст.
І вось цяпер падаткавікі звярнуліся за інфармацыяй у прафсаюз РЭП.
Нагадаем, у канцы жніўня Леаніда Судаленка з выкарыстаннем фізічнай сілы знялі з цягніка Вільня-Мінск і адпусцілі толькі праз дзве гадзіны пасля правядзення ўважлівага надгляду.
Прафсаюзны юрыст не выключае, што ўлады такім чынам аказваюць на яго ціск.
- Думаю, за ўсім гэтым стаяць спецслужбы. Узламалі мой паштовую скрыню, рассылалі адтуль парнаграфію, потым з гэтай нагоды распачалі крымінальную справу. Праводзілі ператрусы, на працы і дома канфіскоўвалі кампутары. Але цяпер тая справа сціхла, так зараз на мяжы пачаліся праблемы, не тлумачачы прычын, здымаюць з цягніка. Ўзяліся за паўторную праверку маіх даходаў, - распавёў Леанід Судаленка.

 - Не там шукаюць! Хай бы пашукалі ў тых, хто катэджы будуе на заробак чыноўніка, а потым прадае іх па 1,5 млн. даляраў, або ў тых, хто людзей вучыць як жыць, размахваючы рукой з гадзіннікам за 15 тысяч еўра, - падсумаваў прафсаюзны юрыст.

“Гомельская Вясна”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства