viasna on patreon

У Слуцку і Салігорску БНФ абскраджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы

2015 2015-08-30T23:27:29+0300 2015-08-30T23:27:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnf-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінская абласная арганізацыя Партыі БНФ і Мінская рэгіянальная арганізацыя Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” накіравалі скаргі ў суды Слуцкага і Салігорскага раёнаў у сувязі з адмовай мясцовых выканкамаў ва ўключэнні ў склад участковых выбарчых камісій іх прадстаўнікоў.

Нагадаем, у Слуцку БНФ ад імя партыі і грамадскай арганізацыі вылучыў  ва ўчастковыя выбаркамы 15 сваіх сябраў. Яшчэ 2 прадстаўнікі былі вылучаныя ў выбаркамы Салігорска. БНФ вызнае рашэнні органаў мясцовай улады за неабгрунтаваныя і патрабуе іх адмены. Неўключэнне сваіх чальцоў ва ўчастковыя камісіі партыйная і грамадская структуры БНФ лічаць парушэннем уласных правоў, а таксама правоў і законных інтарэсаў сваіх сябраў. Старшыня Рады Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і Мінскай рэгіянальнай арганізацыя Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Зміцер Шэвель, звяртаючыся да судоў Слуцкага і Салігорскага раёнаў, просіць прызнаць рашэнні мясцовых выканкамаў незаконнымі і абавязаць органы ўлады прыняць новыя рашэнні аб фармаванні выбарчых камісій з уключэннем у іх склад сваіх прадстаўнікоў. У парадку дасудовай праверкі БНФ патрабуе таксама абавязаць мясцовыя райвыканкамы прадставіць усе матэрыялы, звязаныя з падтрыхтоўкай рашэнняў аб фармаванні выбарчых камісій.

Вядома, што разгляд скарагаў па заявах Беларускага народнага фронту ў судах Слуцкага і Салігорскага раёнаў мусіць адбыцца ў панядзелак, 31 жніўня. Раней аналагічныя пазовы былі падазеныя ў суды пяці раёнаў Мінску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства