Абвешчаны набор удзельнікаў адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека»
Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Варшава, Польшча) аб'яўляе аб правядзенні конкурснага набору ўдзельнікаў практычнай адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека», якая адбудзецца ў час праходжання 62 сесіі Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын у Жэневе. Меркаваная дата мерапрыемства: у апошні тыдзень кастрычніка 26-30.10.2015 г. або першы тыдзень лістапада 2-6.11.2015 г. Дакладныя тэрміны паездкі будуць пазначаны ў інфармацыі для адабраных удзельнікаў.
Мэтай адукацыйнай паездкі з'яўляецца садзейнічанне прафесійнай падрыхтоўцы юрыстаў і праваабаронцаў, якія свядома і адказна развіваюць дзейнасць на карысць правоў чалавека, ажыццяўлення прынцыпу вяршэнства права і дэмакратыі ў Беларусі.
Адрасаты
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца юрысты і праваабаронцы з Беларусі, якія маюць практычны досвед працы ў галіне абароны правоў чалавека і якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека.
Мы запрашаем прыняць удзел у конкурсе кандыдатаў з вышэйшай адукацыяй (у выключных і абгрунтаваных выпадках да разгляду будуць прымацца заяўкі ад кандыдатаў з няпоўнай вышэйшай адукацыяй), якія ўжо прайшлі які-небудзь асноўны курс на тэму правоў чалавека, які праводзіўся ХФПЧ або іншымі арганізацыямі\ініцыятывамі, якія прафесійна займаюцца HRE.
Праграма
У праграме паездкі плануюцца сустрэчы ва Упраўленні Вярхоўнага Камісара па Правах Чалавека ААН, абмеркаванне практычных аспектаў дзейнасці дагаворных органаў і спецыяльных працэдур, абмеркаванне пытанняў работы з індывідуальнымі скаргамі, імплементацыі рашэнняў. Плануюцца таксама наведванне цэнтральных структур ААН у Жэневе, удзел у адкрытым пасяджэнні Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, сустрэча з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі, якія базуюцца ў Жэневе.
Умовы ўдзелу ў паездцы
Фонд пакрывае дарожныя выдаткі (кошт праезду туды і назад ад месца пражывання да месца вылету ў Жэневу аўтобусам або цягніком (пры наяўнасці арыгіналаў праязных дакументаў у абодва бакі) і пералёт самалётам - турыстычны клас да Жэневы і назад), забяспечвае пражыванне ў двухмесных нумарах (у выключных выпадках трохмесных нумарах) і харчаванне ў Жэневе. Не будуць кампенсавацца выдаткі, звязаныя з атрыманнем віз, а таксама з пражываннем і харчаваннем падчас шляху.
Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць ва ўсіх запланаваных мерапрыемствах паездкі, а таксама напісанне эсэ па яе выніках. Арганізатары пакідаюць за сабой права запатрабаваць кампенсацыю выдаткаў ад ўдзельніка, які не будзе выконваць выщэйпералічаныя ўмовы.
Працэдура адбору
Выбар кандыдатаў ажыццяўляюць эксперты ХФПЧ, пры ўзаемадзеянні з партнёрскімі арганізацыямі. Крытэрыі адбору ўключаюць: наяўнасць адукацыі ў галіне міжнародных механізмаў правоў чалавека (вышэйшую адукацыю, курсы, семінары і г.д.), практычны досвед працы ў сферы правоў чалавека, яснае ўяўленне пра тое, навошта кандыдату патрэбныя гэтыя веды і як ён будзе іх выкарыстоўваць, асабістая матывацыя. Асабліва вітаецца ўдзел у конкурсе экспертаў і выпускнікоў праграмы ILIA з Беларусі, якія раней не ўдзельнічалі ў адукацыйных паездках у Жэневу.
Удзельнікі будуць абраныя сярод заяўленых кандыдатаў на аснове запоўненай on-line заяўкі на ўдзел.
Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 верасня 2015 года. Дакументы, дасланыя пазней гэтай даты, разглядацца не будуць.
Усе кандыдаты будуць апавешчаныя аб выніках не пазней 26 верасня 2015 г