viasna on patreon

Бяроза: замест пікета да гадавіны надання Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону -- футбол

2015 2015-08-25T14:30:05+0300 2015-08-25T14:30:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/25-zniunia-nezaleznasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падавалі заяўку на правядзенне 25 жніўня, у 24 –ю гадавіну надання Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР статусу канстытуцыйнага закону, пікета з нагоды гэтай важнай гістарычнай для краіны даты.

Мясцовы райвыканкам забараніў пікет па прычыне таго, што абодва стадыёны, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, занятыя ў гэты час спартыўнымі мерапрыемствамі – гульнёй у футбол.

Праваабаронцы спадзяваліся на дазвол, чакаючы, што выканкам дасць яго па аналогіі з сітуацыяй да 27 ліпеня, калі акцыя з нагоды 25-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце краіны была дазволена.

Заяўнікі пікету лічаць прычыну адмовы надуманай, паколькі можна было прапанаваць для пікета іншы час і нават іншы дзень.

Пікет быў запланаваны на 18 гадзін з удзелам прыкладна 10 чалавек на ўваходзе ў Цэнтральны гарадскі стадыён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства