viasna on patreon

Магілёўская міліцыя вярнула нататнік галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў”

2015 2015-08-21T17:03:28+0300 2015-08-21T17:03:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Адбылося гэта пасля скаргі на імя начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пра вяртанне сваёй уласнасці паведаміў сам Ігар Барысаў:

-        Апошнія мае кампутары мне вярнулі 13 ліпеня, аднак нататнік дагэтуль заставаўся ў міліцыі. 29 ліпеня адбыўся суд, аднак у матэрыялах адміністрацыйных спраў ён не фігураваў, толькі рабіліся спасылкі, што ён існуе. Калі я забіраў кампутары, то супрацоўнікі міліцыі сказалі мне, што нататніка ў іх няма, і ён знаходзіцца на праверцы. Што за праверка і ў якой установе яго правяраюць, мне так і не паведамілі.

Калі, рашэннем Кастрычніцкага суда Магілёва былі спынены адміністрацыйныя справы, заведзеныя на галоўнага рэдактара “НАШ Магілёў”, нататнік усё роўна не быў вернуты. Ігару Барысаву прыйшлося напісаць скаргу на імя начальніка Кастрычніцкага РАУСа з патрабаваннем вярнуць ягоную ўласнасць, даць тлумачэнне, на якой экспертызе ён знаходзіцца і ў якой установе, а таксама прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі вяртанне яго нататніка. У міліцыі нататнік знаходзіўся цягам 5 месяцаў.

Нагадаем, што 12 сакавіка міліцыя зладзіла агляд кватэры галоўнага рэдактара “НАШ Магілёў” Ігара Барысава. Падчас агляду яны забралі на экспертызу тры кампутары, мадэм, а таксама нататнік. У той жа дзень міліцыя наведала і офіс магілёўскай філіі Праваабарончага офіса “Вясна”, дзе таксама зрабілі агляд памяшкання і забралі на экспертызу яшчэ тры кампутары.

Прычынай для візіту міліцыі стала заява генеральнага дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова, які палічыў, што ў артыкуле, які размешчаны на старонках сайта “НАШ Магілёў”, учынены на яго паклёп.

Экспертыза кампутараў не выявіла датычнасць Барысава да вырабу і размяшчэння дадзенага артыкула на сайт. Лінгвістычная экспертыза не выявіла факта паклёпу. Праверка ў межах артыкула Крымінальнага кодэкса “Паклёп” была спынена, а заведзеныя 13 ліпеня дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб СМІ, а таксама парушэнне заканадаўства аб атрыманні фінансавай дапамогі з-за мяжы былі спынены 29 ліпеня па рашэнню Кастрычніцкага суда Магілёва. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства