Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Журналіст Андрэй Мялежка спрабуезнайсці тых, хто распаўсюджвае абразы ў ягоны адрас; 16 жніўня ў Беларусі і за яе межамі прайшоў Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі; Палітвязня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калонію №2 г. Бабруйска.
"Каментар Эксперта": Арганізацыя дапамогі часова перамешчаным асобам "Станцыя Харкаў" распачала рэалізацыю праекта ваўчарнай дапамогі сем’ям перасяленцаў, якія аказаліся ў найбольш неспрыяльных умовах. Пра тое, якім чынам працуе гэтая праграма распавядае асістэнт каардынатара праекта Таццяна Самбуева.
“Падзея”: Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску. Праваабаронцы звяртаюць увагу, што наяўнасць палітычных матываў у дзеяннях органаў дзяржаўнай улады дазваляюць кваліфікаваць затрыманых моладзевых актывістаў як палітычных зняволеных.
Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст "Станцыі Харкаў" Настай Бандарэнка. Нядаўна арганзацыя распачала серыю трэнінгаў прысвечаных тэме правоў грамадзян, каб павысіць узровень грамадскай вядомасці перасяленцаў і навучыць іх адстойваць свае правы.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Zaz