Заўтра, 28 кастрычніка 2003 году ў 10.00, у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 28) адбудзецца выніковае паседжаньне па справе ліквідацыі аднаго з найбуйнейшых праваабарончых аб’яднаньняў краіны – рэспубліканскага Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
https://spring96.org/be/news/790
2003
2003-10-27T10:00:00+0200
2003-10-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовы працэс па дадзенай справе павінен быў распачацца 21 кастрычніка, але ў сувязі з тым, што ў гэты дзень будынак Вярхоўнага суда быў замініраваны, суд пачаўся толькі 22 кастрычніка.
На працягу мінулага тыдня ў судовых паседжаньнях 22, 23 і 24 кастрычніка разглядаліся прэтэнзіі, выкладзеныя ў зыску Міністэрства юстыцыі да Праваабарончага цэнтру, а таксама былі дадзеныя тлумачэньні адказчыкаў, дапытаныя сьведкі па справе.
Чакаецца, што ў заўтрашнім паседжаньні пасьля судовых спрэчак судзьдзя Вярхоўнага суда Валянціна Кулік абвесьціць рашэньне.