viasna on patreon

У Баранавічах пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць збяднення працоўных і пенсіянераў

2015 2015-08-04T23:31:42+0300 2015-08-04T23:31:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 3 жніўня падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт аб правядзенні пікету супраць збяднення і пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных і пенсіянераў. Паводле словаў прафсаюзнага актывіста, акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.

– Кошты растуць імкліва, а заробкі скарачаюцца. У Баранавічах самымі стратнымі з’яўляюцца завод аўтаматычных ліній, аўтаагрэгатны завод, “Аргапромбудмаш”, завод жалезабетонных вырабаў, будтрэст № 25 і, на жаль, колькасць нерэнтабельных прадпрыемстваў павялічваецца. Таму мы хочам падтрымаць традыцыі працоўўных у абароне сваіх правоў за стабільную занятасць, годную працу і адпаведны заробак. Цяпер дзяржава не выконвае свае абавязкі перад уласным народам, і адбываецца татальнае збяднення працоўных і пенсіянераў. Вось чаму мы хочам сказаць аб гэтым, найперш, прадстаўнікам улады і, безумоўна, грамадзянам горада, – патлумачыў Рыгор Грык.

Плануецца, што ў пікетаванні прымуць удзел 5 чалавек.

Усе папярэднія заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Баранавічах, звязаных з салідарнасцю працоўных, на працягу апошніх 5 гадоў не былі задаволены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства