viasna on patreon

Віленская акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі (фота)

2015 2015-08-04T17:05:25+0300 2015-08-04T17:34:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vilnia-4aug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 4 жніўня ў Вільні

Акцыя 4 жніўня ў Вільні

4 жніўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у Вільні адбылася акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў.

Арганізатарамі выступілі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House.  

На Ратушнай плошчы літоўскай сталіцы усе ахвочыя маглі зрабіць фатаздымкі з плакатамі на знак салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням, а таксама паразмаўляць з беларускімі праваабаронцамі - Гары Паганяйлам і Алегам Гулаком (Беларускі Хельсінкскі Камітэт), Андрэем Палудам (ПЦ "Вясна"), Аленай Танкачовай (Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend) і моладзевымі актывістамі пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі.

Праваабаронцы нагадалі, што на сённяшні дзень шасцёра беларусаў незаконна пазбаўленыя волі за свае палітычныя перакананні. З 1996 года наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі стала пастаяннай з'явай. Рознага кшталту ціску і рэпрэсіям было падвергнута некалькі тысяч чалавек. Чатыры чалавекі -  былыя палітычныя апаненты прэзідэнта – зніклі, пры гэтым дагэтуль ніводная са справаў не атрымала адпаведнага расследавання.

Напрыканцы ўдзельнікі акцыі прайшліся ад Ратушнай плошчы да Беларускага дома правоў чалавека з партрэтамі палітвязняў і плакатамі, якія заклікаюць да іх неадкладнага вызвалення.

Арганізатары акцыі нагадалі, што менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум шасцёра палітвязняў застаюцца за кратамі ў Беларусі, і ў святле надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 11 кастрычніка, няма гарантый, што новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе.

Фота: Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні
Акцыя 4 жніўня ў Вільні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства