viasna on patreon

Брэст: нягледзячы на сплочаны штраф, журналісту Алесю Ляўчуку заблакавалі нумар тэлефона

2015 2015-08-03T17:31:32+0300 2015-08-03T17:31:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

Паводле словаў журналіста, на тэлефон, якім карыстаецца ягоная сямігадовая дачка, прыйшло паведмленне ад кампаніі МТС, з якога вынікае, што нумар заблакаваны згодна з рашэннем суда.

Алесь Ляўчук патлумачыў, што на пачатку ліпеня атрымаў ліст з аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна г.Брэста з патрабаваннем сплаціць штраф памерам 3 мільёны 780 тысяч рублёў. На гэтую суму журналіста пакараў суд першай інстанцыі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пры гэтым у лісце не быў пазначаны тэрмін, на працягу якога трэба сплаціць штраф. “Я патэлефанаваў судоваму выканаўцу Анастасіі Максімук і папярэдзіў, што зраблю гэта да канца ліпеня, з чым яна пагадзілася”, - распавёў Ляўчук і дадаў, што штраф быў сплочаны 22 ліпеня, а копію квітанцыі аб аплаце ён даслаў па электроннай пошце.

Аднак 30 ліпеня на тэлефон 7-гадовай дачкі Алеся Ляўчука (нумар зарэгістраваны на бацьку) прыйшло паведамленне пра тое, што ён заблакаваны паводле рашэння суда.

“Я зноў патэлефанаваў судоваму выканаўцу, якая заявіла, што гэта яна звярталася ў кампанію МТС, каб тэлефон быў заблакаваны, але зараз ніякіх прэтэнзій няма, і тэлефон будзе разблакаваны. Але гэта адбылося толькі на чацвёртыя суткі, бо ўвесь час у аддзеле прымусовага выканання Маскоўскага раёна Брэста мяне накіроўвалі ў кампанію МТС, а адтуль – разбірацца з судовымі выканаўцамі”, - кажа Алесь Ляўчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства