viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-07-28T03:52:24+0300 2017-10-25T15:29:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Амаль месяц, як палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу і толькі з другой спробы да яго патрапіў адвакат; 25 базавых велічынь штрафу атрымаў незалежны журналіст Зміцер Лупач: Справу незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай закрылі з-за заканчэння тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.

“Па-за межамі”: Агенцтва ААН па справах перасяленцаў пачынае праект падтрымкі ўнутраных уцекачоў у Харкаўскай вобласці. Партнёрам міжнароднай структуры выступіла дабрачынная арганізацыя "Станцыя Харкаў", якая больш за год займаецца дапамогай тым, хто збег з зоны баявых дзеянняў. Сумесны праект называецца "Станцыя Рэгіён".

Госць рубрыкі “Асоба”: актывіст беларускай філіі Моладзевага Праваабарончага Руху Уладзімір Андрыенка, які днямі вярнуўся з Масквы, дзе ў складзе місіі ад Маскоўскай Хельсінскай групы займаўся маніторыгам працы мясцовых органаў паліцыі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі з новага альбома гурта Thievery Corporation.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства