viasna on patreon

Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа

2015 2015-07-20T18:04:25+0300 2015-07-20T18:04:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

   Гродзенская міліцыя распачала новую адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Абодвух зноў вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі). На гэты раз выклік у аддзяленне міліцыі абумоўлены тым, што журналісты маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат. Сёння, 20 ліпеня, Алесь Кіркевіч наведаў РАУС Ленінскага раёну, дзе ў дачыненні да яго прадстаўнік аддзелу правапарадку Аляксей Вайцешка склаў пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Алесь Дзянісаў пакуль не змог з’явіцца ў аддзяленне міліцыі.

   Цягам апошніх двух гадоў гродзенскія ўлады і праваахоўныя органы фактычна адмаўляюць журналістам у праве на прафесію. Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў неаднаразова беспадстаўна прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулу 22.9 частка 2. Апошні раз 22 красавіка суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова аштрафавала кожнага з журналістаў на 20 базавых велічынь. Абскарджанне гэтых штрафаў у касацыйным парадку станоўчага выніку для фрылансераў не дало.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства