viasna on patreon

Драгічын: мясцовыя ўлады не паведамілі пра месцы, дзе нельга будзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

2015 2015-07-18T13:25:50+0300 2015-07-18T13:25:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле раскладу выбарчай кампаніі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі не пазней за 17 ліпеня вызначыцца з месцамі, дзе на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі будзе забаронена ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку таго ці іншага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта.

Аднак ці прыняў у акрэслены тэрмін рашэнне на гэты конт Драгічынскі райвыканкам, застаецца невядомым. На адмысловай інтэрнэт-старонцы мясцовага органа выканаўчай улады, прысвечанай выбарам, змешчаны толькі тэкст пастановы Палаты прадстаўнікоў пра прызначэнне выбараў прэзідэнта РБ, а таксама паведамляецца пра прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Драгічынскай раённай выбарчай камісіі і пра маючае адбыцца 20 ліпеня сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага савета дэпутатаў і райвыканкама, на якім і будзе сфармавана гэтая выбарчая камісія.

Няма інфармацыі пра рашэнне райвыканкама, якое тычыцца месцаў, дзе нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, і на сайце дзяржаўнай раённай газеты “Драгічынскі веснік”. Дарэчы, анлайн-версія гэтага выдання ўвогуле ігнаруе тэму прэзідэнцкіх выбараў, не змясціўшы на сваё старонцы ў Інтэрнэце пакуль ніводнай (!) публікацыі наконт важнай палітычнай падзеі, што чакае краіну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства