viasna on patreon

У Наваполацку забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў

2015 2015-07-15T16:04:57+0300 2015-07-15T16:04:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolacki_vykankam.jpg
Наваполацкі гарвыканкам

Наваполацкі гарвыканкам

У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Альберта Шакеля актывісту аргкамітэту БХД Андрэю Гайдукову. 
Афіцыйная прычына адмовы – “копіі дакументаў аб аплаце паслуг па забеспячэнні аховы парадку, медыцынскага абслугоўвання і ўборкі тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства” не былі перададзеныя ў гарвыканкам разам з заявай на правядзенне акцыі.
Разам з тым, адзначае Андрэй Гайдукоў, пры падачы заявы ніякіх падобных патрабаванняў яму не прад’яўлялі. “Заяву рэгістраваў асабіста ў выканкаме. Калі б яны хацелі, яны б сказалі мне, што адразу патрэбна нейкая аплата, далі б нумары рахункаў, сумы і іншае. Гэтага не было - мне сказалі чакайце адказ. А ў адказе - Вы не аплацілі пры рэгістрацыі”, - падкрэсліў ён. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства