viasna on patreon

Рэдактар "Новой газеты Сморгони" Аліна Суравец адстояла свае правы. Суд пастанавіў прызнаць незаконным рашэньне раённага Савету дэпутатаў аб выдаленьні яе з залы паседжаньняў.

2003 2003-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 21-га кастрычніка Смаргонскі раённы суд задаволіў скаргу галоўнага рэдактара "Новой газеты Сморгони" Аліны Суравец на рашэнне раённага Савета дэпутатаў выдаліць яе з залі паседжанняў сесіі. Суд пастанавіў прызнаць рашэнне незаконным і адмяніць яго.

Нагадаем: 25-га чэрвеня 2003 г. падчас сесіі Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў яго старшыня Мікалай Шыш заявіў, што ў А. Суравец няма пісьмовага запрашэння на паседжанне, і выклікаў нарад міліцыі, які вывеў журналістку з залі. Сесія была адкрытай: перад яе пачаткам дзяржаўная раённая газета "Светлы шлях" надрукавала аб'яву-запрашэнне ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый узяць у ёй удзел. (Аліна Суравец з'яўляецца кіраўніком Смаргонскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў").

12-га верасня журналістка падала скаргу ў Смаргонскі раённы суд. Разгляд справы пачаўся на мінулым тыдні і доўжыўся тры дні. Падчас слуханняў высветлілася, што ў пратаколе паседжання сесіі ад 25-га чэрвеня ўтрымлівалася пастанова і ў будучым не дапускаць на сесіі журналістаў "Новой газеты Сморгони". Прызнаўшы рашэнне раённага Савета дэпутатаў незаконным, суд пастанавіў адмяніць яго. Копія судовага рашэння будзе накіраваная ў абласны Савет дэпутатаў для прыняцця рашэння аб адмене пастановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства