viasna on patreon

УУС Магілёўскага аблвыканкама праводзіць праверку ў сувязі з публікацыяй на сайце «Вясны»

2015 2015-07-13T14:09:51+0300 2015-07-13T14:09:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskaleu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Маскалеў, начальнік Ленінскага РАУС.

Аляксандр Маскалеў, начальнік Ленінскага РАУС.

Прычынай праверкі стаў артыкул «Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару".
Грамадскія актывісты Аляксандр Хамратаў і Зміцер Здобнікаў прыйшлі да начальніка Ленінскага РАУС Аляксандра Маскалёва з просьбай азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, якая было заведзеная на Святлану Іванюшаву.
Аднак праваахоўнік занадта востра адрэагаваў на пытанні Хамратава і Здобнікава. Па словах маладых людзей, іх спачатку выставілі з кабінета, а затым, ужо на калідоры, Маскалёў гучна абвінаваціў іх у дачы хабару,
УУС Магілёўскага аблвыканкама адзначае, што праверка праводзіцца як у сувязі з размяшчэннем матэрыялу на сайце spring96.org (у тэксце дадзена нават прамая спасылка на яго, так і па пісьмовай скарзе Аляксандра Хамратава і Зміцера Здобнікава, якая паступіла ва УУС 8 ліпеня.

На здымку - Аляксандр Маскалеў, начальнік Ленінскага РАУС.

“Магілёўская Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства