Салігорск: забарону пікета да Дня правоў чалавека абскраджваюць у КПЧ ААН
Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з забаронай салігорскімі ўладамі правядзення 10 студзеня 2014 году ў беларускай сталіцы шахцёраў пікету, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.
За гэты час праваабаронца скарыстаўся ўсімі ўнутранымі сродкамі эфектыўнай і даступнай прававой абароны, але дамагчыся аднаўлення сваіх правоў на нацыянальным узроўні так і не здолеў. У выніку Леанід Мархотка накіраваў у Камітэт індывідуальны зварот з просьбай прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з часткай 2 арыткула 19 (права на свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (права на мірныя сходы) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабаронца спадзяецца, што Камітэт рэкамендуе Беларусі забяспечыць яму эфектыўны сродак прававой абароны, уключна з пакрыццём панесеных юрыдычных выдаткаў і кампенсацыяй за нанесеную шкоду, выкліканую парушэннем яго правоў.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першая скарга салігорцаў у Камітэт па правах чалавека ААН наконт забаронаў пікетаў. Апошняя з іх была накіраваная прыкладна год таму мясцовым грамадскім актывістам Уладзімірам Шыла і таксама тычылася забароны мірнага сходу, прымеркаванага да Дня правоў чалавека.