viasna on patreon

22 кастрычніка у 10.00 Вярхоўным судзе распачалася судовая справа па ліківідацыі Грамадскага аб’яднаньня Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ініцыяваная Міністэрствам юстыцыі Рэспблікі Беларусь

2003 2003-10-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, у чым вінавацяць “Вясну”, прыводзім поўны тэкст зыскавай заявы Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Ісцец: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Адказчык: Грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Іскавая заява
Аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікіі Беларусь зарэгістравана 15 чэрвеня 1999 года Грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Пасведчанне аб рэгістрацыі № 00111).
У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" праведзена праверка адпаведнасці дзейнасці дадзенага грамадскага аб'яднання патрабаванням заканадаўства і Статута.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што пры рэгістрацыі дадзеным аб'яднаннем з боку яго заснавальнікаў дапушчаны парушэнні патрабаванняў артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", пункта 3 Палажэння, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1999. №2, пункта 2 Правілаў, зацверджаных загадам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 15.05.1995. №108.
У прыватнасці, аб'яднаннем прадстаўлены дакументы, не маючыя юрыдычнай сілы (пратакол Устаноўчага сходу заснавальнікаў аб'яднання, пратакол Устаноўчага сходу па стварэнню Брэсцкага аддзялення дадзенага аб'яднання, спіс сябраў Рады, спіс сябраў Рэвізійнай камісіі, спіс ініцыятараў Віцебскага, Брэсцкага і Гомельскага аддзяленняў), бо ў азначаных дакументах маецца шэраг падробленых подпісаў.
Больш таго, пры рэгістрацыі аб'яднаннем не быў пацверджаны рэспубліканскі статус, чым не выкананы на той час патрабаванні рашэння Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў (Пратакол № 10/158/4 ад 24.03.1999.): не была пацверджана неабходная для дзяржаўнай рэгістрацыі наяўнасць заснавальнікаў адной з чатырох абласцей (па Магілеўскай вобласці прадстаўлена 8 чал. замест 10).
Пры праверцы аб'яднання ўстаноўлена, што на працягу сваёй дзейнасці неаднаразова парушаліся патрабаванні Статута (пункты 3.1, 4.5 і 5.1), і як следства патрабаванні артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", артыкула 48 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
А менавіта: прадугледжаная Статутам уплата членскіх узносаў не ажыццяўляецца, на тэрыторыі г.Мінска не створана арганізацыя (аддзяленне).
Таксама устаноўлены факт парушэння дадзеным аб'яднаннем патрабаванняў выбарчага заканадаўства (маецца Пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 08.09.2001.).
Названым аб'яднаннем не выконваюццца патрабаванні артыкула 72 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкула 22 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і пункта 2.1 Статута: у якасці грамадскага абаронца аб'яднанне звярталася ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь аб прадстаўленні і абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія не з'яўляліся яго членамі.
Пры такіх абставінах і кіруючыся падпунктам 2 пункта 2 артыкула 57 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь і артыкулам 29 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" просім прыняць рашэнне аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна".
Улічваючы, што Міністэрства юстыцыі ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2002 года вызвалена ад аплаты дзяржаўнай пошліны за падачу ў суд іскавых заяў, дакумент аб унясенні дзяржпошліны не прадстаўляецца. Дадатак:
1. Копія Статута ГА "Праваабарончы цэнтр "Вясна" на.26 л. у 1 экз.;
2. Копія Пасведчання аб рэгістрацыі №00111 ад 15.06.1999г. на 1 л. у 1 экз.;
3. Копія заявы аб рэгістрацыі ад 15.09.1998 г. на 2 л. у 1 экз.;
*** /~~*
4. Копія пратакола Устаноўчага сходу ад 20.06.1998 г. на 5 л. у 1 экз.;
5. Копія спісаў выбарных органаў на 2 л. у 1 экз.;
6. Копія пратакола Ўстаноўчага сходу па стварэнні Брэсцкага аддзялення
на 2 л. у 1 экз.;
7. Копія пратакола Ўстаноўчага сходу па стварэнні Магілёўскага аддзялення
на 1 л. у 1 экз.;
8. Копія пратакола Ўстаноўчага сходу па стварэнні Гомельскага аддзялення на
1 л. у 1 экз.;
9. Копія пратакола Ўстаноўчага сходу па стварэнні Віцебскага аддзялення на
2 л. у 1 экз.;
10. Копія спіса ініцыятараў заснавання групы па стварэнню Віцебскага аддзялення на 2 л. у 1 экз.;
11 .Копія спіса сябраў Магілёўскага аддзялення на 1 л. у 1 экз.; 12.Копія спіса сябраў Брэсцкага аддзялення на 1 л. у 1 экз.;
ІЗ.Копія спіса сябраў Гомельскага аддзялення на 1 л. у 1 экз.;
14.Копія спіса ініцыятараў стварэння (10 чал.) на 2 л. у 1 экз.
І5.Копія даведкі па выніках праверкі адпаведнасці дзейнасці ГА
"Праваабарончы цэнтр "Вясна" на 2 л. у 1 экз.;
16.Копія Пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 08.09.2001 г. на 4 л. у 1 экз.;
17. Копія пісьма Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 13.09.1999 г. на 1 л. у 1 экз.
18.Копія пратакола пасяджэння Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў №10/158/4 ад 24.03.1999 г. на 1 л. у 1 экз.

Міністр юстыцыі В.Р.Галаванаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства