viasna on patreon

“Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне” высвятляла праблемы перасяленцаў з Крыма

2015 2015-06-24T10:41:30+0300 2015-06-24T11:07:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/misia-77.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Офіс арганізацыі "Станцыя Харкаў". Валанцёры за працай.

Офіс арганізацыі "Станцыя Харкаў". Валанцёры за працай.

Перасяленцы з Аўтаномнай Рэспублікі Крым адказалі на пытанне беларускіх валанцёраў “Станцыі Харкаў”, чаму яны з’ехалі з родных мясцінаў.

Са словаў валанцёраў, раней зваротаў ад уцекачоў з Крыма было мала, але зараз іх колькасць узрасла, і складае прыблізна 5-7% адсоткаў ад агульнае колькасці перасяленцаў. Часта гэта звязана з тым, што людзі ня могуць атрымаць атэстаты аб адукацыі, якія б прызнаваліся дзе-небудзь за межамі Расіі. Тое ж датычыць і пашпартоў – людзей з расейскімі пашпартамі з крымскаю прапіскаю не выпускаюць за мяжу, па такім пашпарце можна з'ездзіць толькі ў Расію. Таму пашчасціла тым жыхарам, якія пры выдачы расейскіх пашпартоў змаглі захаваць украінскія. 

Яшчэ горай становішча з нумарамі для аўтамабіляў. Тыя, хто абмяняў іх на расейскія, страцілі магчымасць уезду ня толькі на мацярыковую Украіну – цяпер іх не прапускаюць нават у Расію, бо адпаведная серыя нумароў нібыта не была ўнесеная ў нейкі закон. У выніку многія гараджане, якія першымі кінуліся мяняць свае нумары, цяпер шкадуюць аб сваёй легкадумнасьці, і вымушаныя наймаць машыны ў жыхароў аддаленых вёсак, у якіх нумары засталіся ўкраінскімі.

Праблемаю застаюцца і кошты на прадукты. Напачатку, па далучэнні Крыму расійскія ўлады істотна паднялі заробкі і пенсіі. Але неўзабаве праз керчанскую пераправу хлынуў паток грузавых фур, якія за некалькі месяцаў спустошылі крымскія крамы – такое прадпрымальніцтва было вельмі выгодным, бо на той час кошты былі куды ніжэй расейскіх, а якасць тавараў у многіх выпадках была вышэй. Вядома, керчанская пераправа не была разлічаная на такія аб'ёмы перавозак, што прывяло да ўзнікнення вялізных затораў, якія часова паралізавалі транспартны рух. Цяпер жа паток ідзе ў зваротным напрамку – фуры ідуць з Краснадару, везучы адтуль прадукты, за якія крымчанам давядзецца плаціць куды даражэй. Возяць прадукты і з Украіны, і плаціць за іх зноў жа даводзіцца ў два разы даражэй. 

У дадатак, прыватным асобам цяпер забаронена падсяляць турыстаў, паколькі дзеля гэтага патрабуецца ліцэнзія. У выніку нават адкрытыя пляжы запоўненыя недзе на 40%. Людзі не едуць на адпачынак, а мясцовыя насельнікі пазбаўленыя магчымасці зарабіць на іх грошы.

Асаблівае стаўленне з боку цяперашніх ўладаў да крымскіх татар. У іх праводзяць пастаянныя “праверкі”, шукаючы “экстрэмісцкую літаратуру”. Закрытая адзіная ва Ўкраіне школа хафізаў, дзе вывучаўся Каран.

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства