viasna on patreon

Валанцёры-праваабаронцы: У Харкаве расце колькасць перасяленцаў з Крыма

2015 2015-06-19T16:17:01+0300 2015-06-19T16:37:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/11425166_1600609000211991_7374868830421623167_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія валанцёры на "Станцыі Харкаў"

Беларускія валанцёры на "Станцыі Харкаў"

Беларускія валанцёры, якія супрацоўнічаюць з арганізацыяй “Станцыя Харкаў” у межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, паведамілі, што колькасць перасяленцаў з Крыма значна павялічылася за апошні час.

Раней уцекачоў з Крыма практычна не было, але апошнім часам пачалі з’яўляцца людзі, якія звяртаюцца. А менавіта перасяленцы з Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Гэта адбываецца ў сувязі з тым, што ў іх ёсць пэўныя праблемы з дакументамі. Напрыклад, маладыя людзі не хочуць мець атэстаты і дыпломы, якія б прызнаваліся толькі ў Расійскай Федэрацыі. У выніку яны выязджаюць ва Украіну, каб атрымаць пасведчанне аб адукацыі, якімі можна было б карыстацца на Украіне і ў Еўропе.  У часткі перасяленцаў ёсць праблемы з пашпартамі. Раней была такая сітуацыя: прымушалі браць расійскі пашпарт і здаваць украінскі, але гэтыя людзі не хочуць здаваць украінскія пашпарты распавядае валанцёр-правабаронца Алег Жлутка.

Зараз колькасць перасяленцаў з Крыма складае прыблізна 5 – 7 адсоткаў ад агульнай колькасці ўцекачоў у Харкаўскай вобласці, а гэта каля 8 – 12 тысяч чалавек.

Уранку 18 чэрвеня беларусы наведалі “Вакзал Харкаў” - пункт дапамогі перасяленцам на Паўднёвым вакзале. Сам пункт паўстаў стыхійна 29 ліпеня 2014 года дзеля дапамогі перасяленцам, якім на той момант не было дзе жыць і харчавацца. Напачатку ўвесь пункт складаўся з пары сталоў і крэслаў ды аб'яваў, прылепленых скотчам на сцяны. У яго звярталася каля 300 чалавек у дзень. У сярэдзіне жніўня колькасць узрасла, часам дасягаючы 700 чалавек. Дзеля размяшчэння і начлегу перасяленцаў харкаўская чыгунка часова выдзеліла два вагоны, якія былі пастаўленыя на запасныя пуці.

З часам вакзал даў пункту асобны пакой. Інвалідаў пачалі прымаць у зале чакання з мяккай мэбляй, а таксама сяліць у гатэлі “Экспрэс”. Да работы валанцёраў далучыліся псіхолагі, супрацоўнікі МНС і Цэнтра занятасці.

“Усе сталы, за якімі сядзяць валанцёры, абклееныя тэлефонамі, на іх ляжаць інфармацыйныя лісткі і брашуры. Ёсць і скрыня для ахвяраванняў, і асобны інфармацыйны стэнд, прадастаўлены адміністрацыяй вакзала. Пункту дапамогі не даводзіцца сядзець бяз справы – перасяленцы працягваюць звяртацца па самых розных пытаннях. Хтосьці мае праблемы з афармленнем дакументаў, камусьці патрэбнае жытло. Нехта, наадварот, кідае ў скрынку грошы або прапануе дапамогу. За кожным зваротам людскія лёсы, з непрадказальнымі паваротамі. З найбольшай горыччу валанцёры ўзгадваюць падзеі канца жніўня – пачатку верасня мінулага года, калі некалькі калон цывільных, выязджаючы па зялёным калідоры ва Ўкраіну, былі абсталяныя, загінула шмат людзей”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

У другой палове дня 18 чэрвеня “Станцыю Харкаў” наведала дэлегацыя Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

“На “Станцыі Харкаў” многа людзей з дзецьмі. Пункт працягвае выдаваць ежу і вопратку, прымаць бежанцаў”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле“Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства