viasna on patreon

У Бабруйску прэзентавалі ініцыятыву для пенсіянераў, інвалідаў і беспрацоўных

2015 2015-06-15T22:53:24+0300 2015-06-16T08:05:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-inval-arg-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Бабруйска аб'ядналіся дзеля стварэння ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці". Яе прэзентацыя адбылася 14 сакавіка ў мясцовым офісе АГП. Мэта ініцыятывы - даць магчымасць самарэалізоўвацца актыўным пенсіянерам, людзям з інваліднасцю і людзям, якія страцілі працу. На прэзентацыі прайшлі майстар-класы па саломапляценні, выцінанцы, валянні з лямцу, вышыўцы і народных танцах.

-Спачатку наша ініцыятыва задумвалася толькі для занятасці пенсіянераў. Але потым мы ўбачылі, што ёсць і іншыя людзі, якія хочуць займацца творчасцю, але не ведаюць, дзе навучыцца. Адзначу, што гэта не толькі занятасць, гэта яшчэ і магчымасць зарабіць грошы. А зараз гэта вельмі актуальнае пытанне. Да нас на майстар-класы, напрыклад, прыходзілі беспрацоўныя бабруйчане, якія рады магчымасці навучыцца таму ж валянню з лямцу. Спадзяемся, нехта з іх авалодае майстэрствам і зможа афіцыйна зарабляць грошы, аформіцца, як рамеснік, - кажа адна з актывістак ініцыятывы Галіна Смірнова.

У склад ініцыятывы уваходзяць актывісты прафсаюза РЭП, прафсаюза СПБ, грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты", грамадзянскай ініцыятывы "Мой дом, мой горад", грамадскай арганізацыі "Ветэраны Адраджэння".

-Прыемна, што на прэзентацыю прыйшлі не толькі знаёмыя, але і незнаёмыя людзі, - кажа Галіна Смірнова. - У працэсе аказалася, што шмат хто з нашых гасцей сам можа нечаму навучыць іншых. Напрыклад, на нашы майстар-класы па валянні лямцу прыходзіла вазочніца Анастасія Фёдарава, а зараз яна сама прапануе навучыць ахвотных маляваць на кампутары. І гэта цудоўна, што людзі самі выступаюць з ініцыятывай. Спадзяемся, кола майстроў і навучэнцаў будзе пастаянна пашырацца, - адзначыла актывістка ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства