viasna on patreon

Amnesty International: Абодва бакі на Данбасе катуюць палонных

2015 2015-05-22T12:26:29+0300 2015-05-22T12:26:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prisoners-eastern_ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: rian.com.ua

Фота: rian.com.ua

На ўсходзе Украіны абодва бакі канфлікту часта і шырока ўжываюць катаванні да палонных, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы на ​​36 старонках аб катаваннях і забойствах на ўсходзе Украіны, паведамляе арганізацыя ў прэс-рэлізе.

Справаздача заснаваная на расповядах былых палонных. Арганізацыя апытала 33 чалавекі, якія былі ў палоне на Данбасе нейкі час у перыяд з ліпеня 2014 года па красавік 2015 (17 чалавек пабывалі ў палоне ў баевікоў і 16 чалавек - у палоне ўкраінскіх сілавікоў, у прыватнасці СБУ),

У 32 з апытаных былых палонных - цяжкія пабоі або іншыя здзекі. Апавяданні гэтых людзей пацвярджаюць рэнтгенаўскія здымкі, бальнічныя запісы, фатаздымкі і іншае.

Былыя палонныя распавядалі, што іх збівалі, ламалі ім косткі, катавалі электрычным токам, білі нагамі, торкалі нажом, падвешвалі да столі, пазбаўлялі сну на некалькіх дзён, пагражалі смерцю, імітавалі пакаранне, адмаўлялі ў тэрміновай меддапамозе.

Дырэктар праграмы Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхізен адзначыў: "Зняволеныя з абодвух бакоў былі збітыя і падвергнутыя імітацыі пакарання. Мы таксама дакументавалі забойствы палонных сепаратыстамі. Гэта ваеннае злачынства...".

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыя зафіксавалі як мінімум тры нядаўнія выпадкі, калі баевікі-сепаратысты забілі як мінімум 8 ваенных Украіны. Пры гэтым Amnesty International выкарыстала і прызнанні саміх баевікоў.

Большасць з жорсткіх парушэнняў у абыходжанні з людзьмі адбываецца ў неафіцыйных месцах утрымання пад вартай.

На баку сепаратыстаў сітуацыя хаатычная, там дзейнічае мноства розных групаў, якія ўтрымліваюць палонных у па меншай меры дзясятку розных месцаў.

З іншага боку, адзін з былых палонных распавёў, што "Правы сектар" выкарыстоўвае закінуты дзіцячы лагер для ўтрымання закладнікаў. Паводле яго слоў, "Правы сектар" прымяняе да палонных жорсткія катаванні і патрабуе выкуп у іх сем'яў.

Amnesty International папярэдзіла ўкраінскія ўлады пра гэта, але адказу пакуль не атрымала.

Акрамя таго, праваабаронцы ўстанавілі, што абодва бакі самавольна хапаюць мірных жыхароў, якія не рабілі злачынстваў, толькі за сімпатыі да супрацьлеглага боку.

Так, грамадзянскія асобы распавядалі, што былі затрыманыя і збітыя толькі за тое, што маюць фатаздымкі з Еўрамайдана на мабільных тэлефонах, або за тое, што ў іх у кантактах ёсць тэлефонныя нумары сепаратыстаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства