Члены Асамблеі НДА Украіны, Беларусі і Малдовы, некалькі гадоў таму аб’яднаўшыя свае намаганьні для папярэджаньня і мірнага вырашэньня канфліктных сітуацый у гэтым рэгіёне, зьвярнуліся з заклікам падтрымаць Праваабарончы цэнтр “Вясна” і іншыя пацярпелыя НДА і тым самым перашкодзіць разьвіцьцю небясьпечнай тэндэнцыі ўзмацненьня ідэалагічнай манаполіі ў Беларусі.
Зварот сябраў Асамблеі НДА Украіны, Беларусі і Малдовы па папярэджаньні канфліктаў
Мы, сябры Асамблеі, зьвяртаемся да Ураду, Міністэрства Юстыцыі і асабіста да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спадара Лукашэнка з патрабаваньнем спыніць ў вашай краіне перасьлед грамадскіх арганізацый, і Праваабарончага цэнтру «Вясна» у тым ліку.
Сітуацыя, якая складваецца зараз у Беларусі ў адносінах паміж грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўным апаратам, нагадвае евангельскую легенду з Ірадам і “зьбіцьцё немаўлят”. На дадзены момант судамі ўжо прынятыя рашэньні пра ліквідацыю шэрагу грамадскіх арганізацыяў, як варожых рэжыму элементаў. Такія дзеяньні дзяржаўных органаў Беларусі не маглі не выклікаць хвалю пратэсту грамадскасьці іншых краінаў і салідарнасьці з “апальнымі” арганізацыямі трэцяга сектару Беларусі. Аднак гэта не спыняе ўлады Беларусі, і зьнішчэньне рэгіянальных НДА працягваецца. Масавыя праверкі структур трэцяга сектара летам 2003 года дапоўнілі “чорныя сьпісы” будучых ахвяраў палітыкі ліквідацыі арганізацый.
Не мінавала “чаша сія” і Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які зьяўляецца адной з самых уплывовых праваабарончых арганізацый у Беларусі. Дакладнае дасьледваньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выявіла недахопы ў справаводстве і ў правілах адмістраваньня, дапушчаныя “Вясной”. Мы перакананыя, што падобныя вынікі расьсьледваньня могуць пацягнуць за сабой патрабаваньне выпраўленьня выяўленых недахопаў, але ніяк не стаць падставай ліквідацыі арганізацыі.
Намер спыніць існаваньне “Вясны” выглядае як расправа за прафесійную дзейнасьць гэтай НДА, шырока вядомай не толькі ў Беларусі ды іншых краінах СНД, але і ў міжнародным правабарончым руху як узор высокага прафесіяналізму, аб’ектыўнай падачы інфармацыі і шчырай грамадзянскай пазіцыі.
Члены Асамблеі НДА Украіны, Белаурсі і Малдовы, некалькі гадоў таму аб’яднаўшыя свае намаганьні для папярэджаньня і мірнага вырашэньня канфліктных сітуацый у гэтым рэгіёне, зьяртаюцца да міжнароднай супольнасьці з заклікам падтрымаць Праваабарончы цэнтр “Вясна” і іншыя пацярпелыя НДА і тым самы перашкодзіць разьвіцьцю небясьпечнай тэндэнцыі ўзмацненьня ідэалагічнай манаполіі ў Беларусі.
Члены Асамлеі НДА Украіны, Беларусі, Малдовы па папярэджаньні канфліктаў