viasna on patreon

“Вясна” далучылася да акцыі Amnesty International у падтрымку калегі і сябра з Бахрэйна Набіла Раджаба

2015 2015-05-15T23:24:53+0300 2015-05-15T23:38:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nabeel-rajab-ai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апеляцыйны суд у Бахрэйне 14 траўня падтрымаў прысуд аб зняволенні Набілу Раджабу, прэзідэнту Бахрэйнскага Цэнтра па правах чалавека і намесніку Генеральнага сакратара FIDH, асуджанаму за “публічную абразу афіцыйных устаноў” у Твітэры.

У дзень апеляцыі  праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая прызнала Набіла Раджаба вязнем сумлення, абвясціла акцыю з патрабаваннем яго вызвалення.

Міжнародныя праваабаронцы заявілі: зняволенне Набіла Раджаба сведчыць, што ўлады Бахрэйна не збіраюцца мірыцца з мірнаю крытыкаю і вынік абскарджання прысуду паказвае непавагу з іх боку да свабоды выказвання.

"Сённяшні прысуд яшчэ раз пацвердзіў, што Бахрэйн нахабна папірае свае міжнародныя абавязальніцтвы. Набіл Раджаб быў асуджаны выключна за мірнае выказванне свайго меркавання, і ўлады Бахрэйна павінны неадкладна і безумоўна вызваліць яго і забяспечыць скасаванне судзімасці", заявіў Саід Бумедуга, намеснік дырэктара праграмы па краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі ў Amnesty International.

"Улады Бахрэйна выказалі абурэнне на крытыку парушэння імі правоў чалавека, сцвярджаючы, што правялі шэраг рэформаў у апошнія гады. Тым не менш, гэты выпадак служыць доказам, што гэтыя змены мала чым адрозніваюцца ад пустых жэстаў. Нацяпер Бахрэйн застаецца краінай, дзе ажыццяўленне свабоды слова трактуецца як злачынства".

Набіл Раджаб быў першапачаткова прысуджаны да шасці месяцаў турэмнага зняволення 20 студзеня за “публічную абразу афіцыйных устаноў”, а менавіта міністэрстваў унутраных спраў і абароны, у Твітэры, пасля таго як выказаў там меркаванне, што сакрэтныя службы Бахрэйна маглі дзейнічаць як “рассаднікі экстрэмісцкіх ідэалогій” у адносінах да бахрэйнцаў, якія ездзілі ў Ірак і Сірыю, каб далучыцца да групы, якая называе сябе Ісламскаю Дзяржаваю.

Amnesty International заклікае ўлады Бахрэйна падтрымваць права на свабоду выказвання меркаванняў, адмяніць законы, якія крыміналізуюць мірнае ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць Набіла Раджаба.


Набілу Раджабу таксама вылучаюцца дадатковыя абвінавачванні па асобнай справе, узбуджанай за каментары аб вайне ў Емене і выпадках у Джоўскай турме, якія ён апублікаваў або перапосціў у Твітэры пасля страйку ў турме 10 сакавіка. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму можа пагражаць да 10 гадоў зняволення.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у анлайн-акцыі ў падтрымку вязня сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства