21 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца разгляд зыску Міністэрства юстыцыі аб закрыцці Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У грамадзянаў, якім неабыякавы лёс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ёсць магчымасць выказаць салідарнасць арганізацыі, якая рэальна дапамагае людзям.
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ “ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР “ВЯСНА”
ЗВАРОТ
Над Праваабарончым цэнтрам “Вясна” навісла рэальная пагроза ліквідацыі.
21 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца разгляд зыску Міністэрства юстыцыі аб закрыцці Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэты крок уладаў звязаны з нашай нязменнай пазіцыяй па абароне правоў чалавека ў краіне і актыўным удзелам у назіранні за выбарамі.
Мы працуем з вясны 1996 году. За гэты час тысячы людзей атрымалі дапамогу цэнтру. Сёння нам патрэбна вашая падтрымка.
У грамадзянаў, якім неабыякавы лёс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ёсць магчымасць выказаць салідарнасць арганізацыі, якая рэальна дапамагае людзям.
Прыходзьце 21 кастрычніка ў 9.45 да будынку Вярхоўнага суда (вул. Леніна, 28), каб падтрымаць нас маральна!
Сябры Грамадзкага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”