Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)
https://spring96.org/be/news/77002
2015
2015-04-29T15:28:27+0300
2015-04-29T15:28:27+0300
2015-04-29T16:08:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-naci-nadpis-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бабруйску на вуліцы Ракасоўскага ужо доўгі час можна бачыць надпісы з неанацысцкім кодавым лозунгам "14/88" і надпісам "Слава Руси" ў атачэнні падвоеных "маланак" (эмблема СС). Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў горадзе можна заўважыць падобныя "графіці", якія працяглы час не змываюцца.
У будынку на Ракасоўскага-78, у арцы якога знаходзяцца надпісы, размяшчаецца шэраг дзяржаўных устаноў і прыватных кантор. Тут ёсць дзве мэблевыя крамы, служба рытуальных паслуг, гульнявы клуб, натарыяльная кантора, ЖЭУ №9 і нават апорны пункт аховы правапарадку №12. Неанацысцкія "малюнкі" кожны дзень бачаць сотні гараджан. Але нават на фоне Дня Перамогі, які набліжаецца, яны нікога не засмучаюць, у тым ліку насельнікаў будынка - камунальнікаў і міліцыю.